Запрашаем!
22-23 верасня 2017 года ў Горадні пройдзе XIX Рэспубліканская ўніверсальная выстава–кірмаш «Еўрарэгіён «Нёман-2017», якая ўжо болей паўтары дзясяткаў гадоў даводзіць сваю патрэбу і запатрабаванасць.
Выстава-кірмаш «Еўрарэгіён «Нёман-2017» заклікана актывізаваць працэсы супрацы паміж прымежнымі рэгіёнамі Беларусі, Расіі, Польшчы, Літвы. Гэта пляцоўка для дэманстрацыі дасягненняў у прамысловасці, сельскай гаспадарцы і сферы паслуг Гарадзенскай вобласці, прадпрыемстваў абласцей Рэспублікі Беларусь і замежных партнёраў.
Запрашаем Вас наведаць наш стэнд, дзе Вы зможаце азнаёміцца з навінамі кампаніі і абмеркаваць дэталі супрацы.
Рэжым працы выставы
- 22 верасня з 09:00 да 18:00 гадзін
- 23 верасня з 09:00 да 14:00 гадзін
Не найдено рубрик для подписки.