Музей завода

Турысты з многіх краін спецыяльна прыязджаюць да нас, каб набыць унікальныя творы мастацтва, паглядзець, як майстры вырабляюць шкло, наведаць шкляны музей, дзе знаходзяцца незвычайныя вырабы , палюбавацца прыгажосцю гэтых месцаў. Бо ўся гісторыя горада звязана з развіццём шкляной вытворчасці.

музей 3.JPGУ залах нашага музея прадстаўлены экспанаты, датаваныя 1910 годам і аўтарскія кампазіцыі сучасных мастакоў. Працы нашых мастакоў уяўляюць сабою шматлікую, шырокую гаму творчых пошукаў людзей розных пакаленняў. Кожны мастак знаходзіць прывабную, хвалявальную яму тэму і ўвасабляе яе ў сваіх кампазіцыях. Тут вы не толькі пазнаёміцеся з імёнамі знакамітых майстроў і іх шэдэўрамі, а таксама пазнаяце, якім спосабам і з якога матэрыялу вырабляецца шкло. Наведаўшы экскурсію па музеі, вы ўбачыце фірмавае малочна-дымаватае шкло з «нёманскай ніткай», шляхетны крышталь і мноства экспанатаў, адзначаных прэміямі і дыпломамі прэстыжных міжнародных выстаў.

Падчас экскурсіі па музеі шкла, вы наведаеце Шклозавод «Нёман», дзе ўбачыце цалкам увесь цыкл вытворчасці. Бо менавіта сам працэс з'яўлення выраба са шкла пакідае вельмі моцнае ўражанне ў многіх наведнікаў. Вельмі цікава назіраць за тым, як з распаленага полымя ствараюцца шкляныя фігуры рознай формы і колеру

3D тур по музею
IMG_3405_.jpg
IMG_3360_.jpg
IMG_3457_.jpg
IMG_3420_.jpg
IMG_3447_.jpg

Візіт у музей магчымы толькі пры гіду, паслузе якога ўваходзяць у кошт уваходнага квітка.Наведванне музея шкла даступнае для ўсіх.

Экскурсія

Экскурсія па заводзе і музеі

    Кошт уваходнага квітка:
    • з 16 гадоў - 10 рублёў
    • да 16 гадоў - 8 рублёў
  • Кожнаму госцю падарунак

Тэлефон для даведак: 8 (154) 60 27 14