Гасцінічны комплекс
Запрашаем у гасцінны свет гасцінічна-турыстычнага цэнтра «Прынёманскі», змесцаванага ў маляўнічым лясным масіве на беразе рэкі Нёман па адрасе: г. Бярозаўка, вул. Я.Коласа, 2.
Вы можаце зняць утульны аднамесны ці двухмесны нумар на выходныя ці застацца тут даўжэй. Можаце запрасіць кампанію сваіх сяброў ці адпачываць сам-насам з самім сабой. Бо адпачынак у гасцініцы «Прынёманскі» – суцэльнае задавальненне! Свежае лясное паветра, абсалютная цішыня, спрыяльны клімат, а таксама ўважлівы і абыходлівы персанал, падораць вам незабыўныя моманты адпачынку, рэлаксацыі і яднання з прыродай. Да паслуг адпачыннікаў падаецца саўна з басейнам, більярд, настольны тэніс, міні-кавярня.
Вясельныя ўрачыстасці ці важныя даты ў сваім асабістым і прафесійным жыцці Вы зможаце адсвяткаваць у нашай банкетнай зале. Тут з выгодай змясцуюцца ўсе вашы запрошаныя госці, адначасна атрымваючы задавальненне ад такога нечаканага падарожжа ў прыгарад. Вялікая аўтастаянка без праблем змесціць аўтамабілі ўсіх запрошаных на ваша мерапрыемства гасцей ці ўдзельнікаў
Шырока расчыніць свае дзверы гасцініца «Цэнтральная», якая знаходзіцца ў самым цэнтры горада па адрасе
г. Бярозаўка, вул. Наваградская, 16а.
Гасцініца прапануе сваім гасцям камфортныя аднамесныя і двухмесныя нумары. У нумарах знаходзіцца ўсё патрэбнае, каб Вы змаглі адчуць сябе як у хате. У 5 хвілінах хадзьбы ад гасцініцы галоўная стагадовая выбітнасць горада – шклозавод.
Сёння шклозавод «Нёман» - адно з самых запатрабаваных турыстычных месцаў краіны. Сюды прыязджаюць, каб паглядзець, як майстры выдзьмухваюць шкло, наведаць мясцовы шкляны музей, набыць унікальныя творы мастацтва, якія напамінаюць працы венецыянскіх шкловыдзімальнікаў, дый проста нацешыцца хараством гэтых месцаў.
Нашы гасцініцы знаходзяцца ў цэнтры, у самым сэрцы гістарычных месцаў. З аднаго боку, Мірскі, Нясвіжскі і Наваградскі замкі, з іншага боку, Лідскі замак. Наведайце гэтыя захаваныя помнікі гісторыі і культуры і акуніцеся ў загадкавую атмасферу сярэднявечча!
Забраняваць нумар у адной з нашых гасцініц можна па тэлефонах:
8 (0154)561901
8 (0154)561671
8 (029)1897923
Прымаем заказы на абслугоўванне вяселляў, юбілеяў, прыёмаў, карпарацыйных сустрэч, турыстычных груп. Да вашых паслуг утульная зала ў кафэ «Крыштальны букет» па адрасе г. Бярозаўка вул. Карзюка, 8
Кафэ «Хутарок», вялікая і малая залы ў гасцінічна-турыстычным цэнтры «Прынёманскі» па адрасе г. Бярозаўка, вул. Я.Коласа,2
Папярэдні заказ па тэлефонах:
8 (0154)561409
8 (0154)561901
Прымаем заказы на абслугоўванне вяселляў, юбілеяў, прыёмаў, карпарацыйных сустрэч, турыстычных груп. Да вашых паслуг утульная зала ў кавярні «Крыштальны букет» па адрасе г.Бярозаўка вул.Карзюка, 8, кафэ «Хутарок», вялікую і малую залы ў гасцінічна-турыстычным цэнтры «Прынёманскі» па адрасе г.Бярозаўка, вул.Я.Коласа, 2.
Папярэдні заказ па тэлефонах:
8(0154) 56 14 09
8(0154) 56 19 01
З кім бы Вы ні прыехалі - з сям'ёй, з сябрамі, з дзелавымі партнёрамі - Вы заўсёды можаце вылічваць на нашу гасціннасць і добры ўзровень сэрвісу.
Аднамесны нумар
Кошт нумара: 26.40 бел. руб.
Двухмесны нумар
Кошт нумара: 41.80 бел. руб.
Паўлюкс нумар
Кошт нумара: 50.60 бел. руб.
VIP нумар
Кошт нумара: 66 бел. руб.