Каталог прадукцыі

Альбомы і сертыфікаты

Прадукты для выконвання ўсялякіх задач

Ці ідзе гаворка пра скатны дах, ці пра вонкавыя сцены, ці пра перагародкі- прадукты са штапельнага шкловалакна «НЁМАН+» падыходзяць для вырашэння ўсялякай задачы ў вобласці цяпло- і гукаізаляцыі ў сучасным будаванні.

Цеплаізаляцыя

Забяспечваюць надзейную цеплаахову дзякуючы нізкаму каэфіцыенту цеплаправоднасці. За кошт сваіх высокіх цеплаізаляцыйных уласцівасцяў матэрыялы «НЁМАН+» забяспечваюць не толькі эфектыўную абарону ад холаду зімой, але таксама добра бароняць ад перагрэву памяшканняў летам, забяспечваючы максімальна-камфортныя ўмовы ў будынку круглы год.

Зручнасць мантажу

Дзякуючы эластычнасці і адмысловым памерам лёгка ўсталёўваюцца ў канструкцыю, не патрабуюць мацавання. Дзякуючы сваёй гнуткасці і малой вазе, ізаляцыйныя маты і пліты «НЁМАН+» мантуюцца хутка, проста і практычна безадыходна. Форма і памеры пліт дазваляюць праводзіць працы па цяпло- і гукаізаляцыі паверхняў сіламі аднаго чалавека.

Даўгавечнасць

Захоўваюць эксплуатацыйныя ўласцівасці на працягу усяго тэрміну службы канструкцыі.

Аднаўляемасць

Гарантавана аднаўляюцца да заяўленых памераў.

Пажарабяспека

Усе прадукты «НЁМАН+» з'яўляюцца негаручымі.

Зручнасць даставы і захоўвання

Сціскальнасць вырабаў дазваляе ўшчыльняць іх пры пакаванні да б разоў, што дае магчымасць істотна эканоміць месца пры транспартаванні і складаванні. Пліты выпускаюцца ў зачыненым пакаванні. Спакаваны матэрыял можна захоўваць на адкрытых пляцоўках.

Экалагічная бяспека

Вырабляюцца з прыродных матэрыялаў: пясок, сода, вапняк. Бяспечныя для здароўя, ужываюцца нават там, дзе гігіенічныя вымогі асабліва высокія.