Цеплаізаляцыя Нёман+
-
«НЁМАН+» М-11
Мяккія, эластычныя маты са шкловалакна, спакаваныя ў рулоны. Лёгкі матэрыял, які найлепей падыходзіць для выкарыстання ў ненагружаных гарыза... -
«НЁМАН+» М-11 Лайт
Мяккія і эластычныя маты са шкловалакна, спакаваныя ў рулоны. Займаюць мінімум месца пры захоўванні і перавозцы -
«НЁМАН+» М-15
Мяккія, эластычныя маты са шкловалакна, спакаваныя ў рулоны. Лёгкі матэрыял, які найлепей падыходзіць для выкарыстання ў каркасных будаўнічы... -
«НЁМАН+» П-15
Мяккія, эластычныя пліты са шкловалакна прызначаны доўжачы цяпло- і гукаізаляцыі вонкавых сцен, перагародак, падвесных столяў -
«НЁМАН+» П-30*
Паўцвёрдыя, эластычныя пліты са шкловалакна - універсальны прадукт з найлепшымі тэхнічнымі характарыстыкамі.
Прадукты для выконвання ўсялякіх задач
Ці ідзе гаворка пра скатны дах, ці пра вонкавыя сцены, ці пра перагародкі- прадукты са штапельнага шкловалакна «НЁМАН+» падыходзяць для вырашэння ўсялякай задачы ў вобласці цяпло- і гукаізаляцыі ў сучасным будаванні.
Цеплаізаляцыя
Забяспечваюць надзейную цеплаахову дзякуючы нізкаму каэфіцыенту цеплаправоднасці. За кошт сваіх высокіх цеплаізаляцыйных уласцівасцяў матэрыялы «НЁМАН+» забяспечваюць не толькі эфектыўную абарону ад холаду зімой, але таксама добра бароняць ад перагрэву памяшканняў летам, забяспечваючы максімальна-камфортныя ўмовы ў будынку круглы год.
Зручнасць мантажу
Дзякуючы эластычнасці і адмысловым памерам лёгка ўсталёўваюцца ў канструкцыю, не патрабуюць мацавання. Дзякуючы сваёй гнуткасці і малой вазе, ізаляцыйныя маты і пліты «НЁМАН+» мантуюцца хутка, проста і практычна безадыходна. Форма і памеры пліт дазваляюць праводзіць працы па цяпло- і гукаізаляцыі паверхняў сіламі аднаго чалавека.
Даўгавечнасць
Захоўваюць эксплуатацыйныя ўласцівасці на працягу усяго тэрміну службы канструкцыі.
Аднаўляемасць
Гарантавана аднаўляюцца да заяўленых памераў.
Пажарабяспека
Усе прадукты «НЁМАН+» з'яўляюцца негаручымі.
Зручнасць даставы і захоўвання
Сціскальнасць вырабаў дазваляе ўшчыльняць іх пры пакаванні да б разоў, што дае магчымасць істотна эканоміць месца пры транспартаванні і складаванні. Пліты выпускаюцца ў зачыненым пакаванні. Спакаваны матэрыял можна захоўваць на адкрытых пляцоўках.
Экалагічная бяспека
Вырабляюцца з прыродных матэрыялаў: пясок, сода, вапняк. Бяспечныя для здароўя, ужываюцца нават там, дзе гігіенічныя вымогі асабліва высокія.