Мастакі
Творчы гурт прафесійных мастакоў па шкле дзейнічае на заводзе болей 50 гадоў.
У ліку першых аўтараў былі выпускнікі ЛВХПУ ім.Мухінай Л.Мягкова і Ў.Мурахвер, потым да іх далучыліся З.Раудвеэ, К.Вакс, У.Дзівенская, В.Жохаў. У 50-х гадах актыўна фармаваўся вобраз нёманскага шкла, цяпер усім вядомы.
Больш 9 тысяч відаў вырабаў масавай вытворчасці, сувенірных і дэкаратыўных твораў створаны мастакамі завода. Сотні выстаў, мноства ўзнагарод і прызоў, многія мільёны вырабленых на заводзе ваз, збаноў, куфляў і іншых сервіравальных вырабаў са шкла і крышталю — гэта вынік працы завадскіх мастакоў.
Сёння на шклозаводзе «Нёман» працуюць мастакі новага пакалення, яны ўвабралі досвед і традыцыі заслужаных майстроў, паспяхова развіваюць сучасны дызайн шкла як у вырабах для масавага выпуску, так і ў дэкаратыўных выстаўных творах.
САМАХВАЛАЎ ВАСІЛЬ ДЗМІТРЫЕВІЧ
Нарадзіўся ў 1947 годзе- Адукацыя:
- Мінская мастацкая вучэльня ім. Глебава 1963-1968гг.
- Беларускі Дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (спецыяльнасць мастацкае шкло) 1972-1977гг.
З 1984 па 1986гг. – галоўны мастак Міністэрства Будаўнічых матэрыялаў БССР.
З 1986 па 2008гг. – галоўны мастак шклозавода «Нёман».
З 2008г. – вядучы мастак ААТ «Шклозавод «Нёман».
- — Распрацоўка вырабаў са шкла і крышталю для масавай вытворчасці;
- — Распрацоўка дэкаратыўных і падарункавых вырабаў і прызоў да фэстаў, конкурсаў і юбілейных датаў па заказах арганізацый.
СІДАРЭВІЧ ГАЛІНА МАЙСЕЕЎНА
Нарадзілася ў 1952 годзе ў вёсцы Бабёрык Брэсцкай вобласці.
- Адукацыя:
- 1971г. – закончыла Мінскую мастацкую вучэльню.
- 1978г. – закончыла Беларускі Дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут.
Працуе ў вобласці дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва (мастацкае шкло), і прамысловага дызайну (посуд, сувеніры, прызы і г.д.). Брала ўдзел у стварэнні дэкаратыўнай люстры для Літаратурнага музея М.Багдановіча ў г. Мінску (у суаўтарстве), у стварэнні дэкаратыўнай люстры для Беларусбанка ў г. Горадне (у суаўтарстве). Стварыла дэкаратыўную рашотку для будынка амбасады РБ у Вільнюсе (Літва).
З 1983 г. брала ўдзел у мастацкіх выставах і выставах-кірмашах у Беларусі: у гарадах Горадні, Ліда, Мінск, Пінск, Віцебск; у Расіі ў гарадах: Масква, Смаленск; а таксама: у Літве, Польшчы, Італіі, Грэцыі, Югаславіі, Індыі, ЧССР, Аўстрыі, Германіі, Алжыры, ААЭ, Эфіёпіі, Германіі, Швецыі і інш.
- Асноўныя творы:
- — «Батлейка»
- — «Пасля дажджу»
- — «Цішыня»
- — «Віно з дзьмухаўцоў»
- — «Эдэм»
- — «Салёны вецер»
- — «Пляж»
- — «Дрэвы»
- — «Астэроіды»
- — «Яечня з кетчупам»
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Беларускім музеі гісторыі культуры, Музеі Беларускага Палесся, Лідскім краязнаўчым музеі, Смаленскам гісторыка-краязнаўчым музеі, а таксама ў прыватных сходах калекцыянераў Англіі, ЗША, Італіі, Польшчы.
Узнагароджана Срэбным медалём ВДНГ СССР (1985г.).
Працуе мастаком на шклозаводзе «Нёман» з 1983г.
Жыве ў г. Бярозаўка Гарадзенскай вобласці.
ШЭЦІК СЯРГЕЙ ІВАНАВІЧ
Нарадзіўся ў 1967 годзе ў горадзе Слонім Гарадзенскай вобласці.
- Адукацыя:
- 1982-1986гг. – Мінская мастацкая вучэльня ім. Глебава па спецыяльнасці скульптар-выканавец.
- — Беларуская Дзяржаўная Акадэмія мастацтваў па спецыяльнасці мастак дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва.
З 1996г. працуе мастаком на шклозаводзе «Нёман».
З 1992г. бярэ ўдзел у мастацкіх выставах ужытковага мастацтва (шкло) у г. Мінск, г. Горадня, г. Ліда, г. Будапешт (Венгрыя), г. Вільнюс (Літва).
Працы мастака знаходзяцца ў калекцыях Нацыянальнага Мастацкага музея ў г. Мінску, Гарадзенскага гісторыка-археалагічнага музея г. Горадня.
МУРАХВЕР УЛАДЗІМІР СЯМЁНАВІЧАЎ
Нарадзіўся ў 1931 годзе ў горадзе Ананьеў Адэскай вобласці.
У 1952 годзе скончыў Ташкенцкую мастацкую вучэльню.
У 1959 годзе скончыў Ленінградскую вышэйшую мастацка-прамысловую вучэльню імя В.І. Мухінай па спецыяльнасці «Кафлярства, мастацкая апрацоўка сцякла».
Пасля заканчэння вучэльні быў накіраваны на працу на шклозавод «Нёман» у якасці мастака.
На шклозаводзе «Нёман» працаваў з 1959 па 2000 год.
За час працы на прадпрыемстве стварыў болей за тысячу вырабаў са шкла, вялікая колькасць якіх укаранёная ў масавую вытворчасць якія вырабляюца і ў наш час.
- Узнагароджаны:
- 1975 год – Ганаровая грамата Вярхоўнай Рады БССР
- 1963 – 1977 гг. –Чатыры Срэбныя медалі
- 1972 год – Бронзавы медаль
- 1983 год – Залаты медаль
- 1983 год – Знак «Выдатнік сацыялістычнага спаборніцтва МПСМ СССР
- 1990 год – Срэбны медаль Акадэміі майстэрства СССР, дыплом 1-й ступені, Ганаровае званне «Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР»
- 2000 год – медаль у гонар 2000-годдзя Хрысціянства
- 2001 год – Ганаровы знак Звязу мастакоў
- 2006 год – дыплом у гонар юбілею Звязу мастакоў
Працы таленавітага арыгінальнага мастака з поспехам дэманстраваліся і працягваюць дэманстравацца на шматлікіх міжнародных выставах, гандлёва-прамысловых кірмашах.
Акрамя сваёй шчырай працы над стварэннем новага асартыменту вырабаў, вёў вельмі вялікую грамадскую працу. Быў арганізатарам і трэнерам валейбольнай каманды мястэчка, чальцы якой дасягнулі пад яго кіраўніцтвам звання майстроў спорту, завошта неаднаразова ўзнагароджваўся ад спартовых грамадстваў ганаровымі граматамі. З'яўляўся ініцыятарам і кіраўніком дзіцячай студыі выяўленчага мастацтва. Працы Мастацкія студыі неаднаразова экспанаваліся на рэспубліканскіх выставах дзіцячай творчасці.
Знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Але і цяпер бывае частым госцем на шклозаводзе «Нёман», таксама творча актыўны. Жыве ў горадзе Бярозаўка.
МЯГКОВА ЛЮДМІЛА МІХАЙЛАЎНА
Нарадзілася ў 1929 годзе ў горадзе Ленінградзе.
У 1959 годзе закончыла Ленінградскую Вышэйшую мастацка-прамысловую вучэльню імя В.І. Мухінай па спецыяльнасці «Кафлярства і мастацкая апрацоўка шкла».
Больш за 50 гадоў прапрацавала на шклозаводзе «Нёман» у якасці мастака, у пасады галоўнага мастака.
З'яўляецца чальцом Звязу мастакоў СССР, актыўным удзельнікам многіх выстаў і конкурсаў. Працы з поспехам экспануюцца на шматлікіх выставах, у тым ліку і на міжнародных. Мае Дыплом 1-й ступені за распрацоўку новых відаў шклавырабаў масавай вытворчасці і за ўдзел у выставе «Мастацтва і побыт» 1961 года.
- Узнагароджана:
- 1961 год – Срэбны медаль СССР
- 1965 год – Залаты медаль ВДНГ СССР
- 1965 год – Бронзавы медаль ВДНГ СССР
- 1971 год – Бронзавы медаль ВДНГ СССР
- 1972 і 1973 гг. – Срэбныя медалі ВДНГ СССР
- 1981 год – медаль «За працоўнае адрозненне»
- 1985 год – Срэбны медаль ВДНГ СССР
- 1988 год – Ганаровая грамата Рады Міністраў СССР
- 1990 год – Срэбны медаль Акадэміі майстэрстваў СССР
- 2000 год – медаль у гонар 2000-годдзя Хрысціянства
- 2001 год – ганаровы Знак Звязу мастакоў
- 2006 год – Дыплом у гонар юбілею Звязу мастакоў
У 1977 і ў 1990 гг. прысвоена званне «Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР».
Цяпер знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Жыве ў горадзе Бярозаўка.